Аб удзеле супрацоўнікаў установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» ў адкрыцці памятнага знака ахвярам генацыду беларускага народа і перапахаванне астанкаў ахвяр генацыду, знойдзеных у Казіміраўскім лесе

У рамках святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» прынялі ўдзел у адкрыцці памятнага знака ахвярам генацыду беларускага народа і перазахаванні астанкаў ахвяр генацыду, знойдзеных у Казіміраўскім лесе.

Астанкі 304 мірных жыхароў, сярод якіх 134 жанчыны і адно дзіця былі знойдзены следчай групай Генеральнай пракуратуры ў Казіміраўскім лесе на ўскраіне горада ў рамках расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа. Усе астанкі былі перапахаваны з захаваннем усіх устаноўленых рытуальных і дзяржаўных працэдур.

Памятны знак ахвярам генацыду беларускага народа ў Казіміраўскім лесе стане сімвалам памяці пра самае жудаснае месца ў г.Магілёве падчас акупацыі. Тут карнікі па-зверску знішчалі мірных грамадзян, якія пражывалі ў горадзе і наваколлях, падпольшчыкаў, удзельнікаў антыфашысцкага супраціву. Расстрэльвалі, дастаўлялі сюды ў душагубках, мёртвых і жывых кідалі ў варонкі ад бомбаў, закопвалі.

 

1. Выступленне Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Андрэя Шведа.
2. Запуск галубоў на адкрыцці памятнага знака.
3. Памятны знак ахвярам генацыду.
4. Перапахаванне астанкаў.