БДАМЛМ прадстаўляе віртуальную выставу «Лідзія Арабей: сэрцам да Цёткі, словам да людзей…»

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва прадстаўляе віртуальную выставу «Лідзія Арабей: сэрцам да Цёткі, словам да людзей…», прысвечаную беларускай пісьменніцы і літаратуразнаўцы Лідзіі Львоўне Арабей, якой 27 чэрвеня 2025 года спаўняецца 100 год.

Юбілейная выстава дае магчымасць па-новаму зірнуць на творчасць пісьменніцы, адкрыць для сябе невядомыя факты яе біяграфіі, асэнсаваць ролю Лідзіі Львоўны ў развіцці беларускага літаратуразнаўства.