Удзел супрацоўнікаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Гродна ва ўскладанні кветак напярэдадні Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны

20 чэрвеня 2025 года, напярэдадні Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, супрацоўнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Гродна ўсклалі кветкі да магілы Каткова Аляксея Сяргеевіча, з 1954 па 1986 гады дырэктара архіва, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, на могілках па вул. Касманаўтаў Каткова, і хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых і памерлых.

 

Супрацоўнікі падчас ускладання кветак.