У БДАМЛМ прайшоў Адзіны дзень інфармавання

20 чэрвеня 2025 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прайшоў Адзіны дзень інфармавання, прысвечаны тэме: «Беларусь – краіна магчымасцяў. Маладзёжная палітыка на сучасным этапе».

Перад работнікамі архіва-музея выступіў старшы выкладчык кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта С.Б.Каун. У сваім выступленні лектар падрабязна расказаў аб асноўных напрамках дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Беларусі, аб магчымасцях, якія адкрываюцца перад маладым пакаленнем у розных сферах жыцця – у адукацыі, працы, культуры, навуцы, спорце і грамадскай дзейнасці.

Асаблівая ўвага была нададзена пытанням падтрымкі маладых талентаў, развіццю прадпрымальніцтва сярод моладзі, забеспячэнню першым рабочым месцам, стварэнню ўмоў для рэалізацыі творчага патэнцыялу.

Пасля завяршэння лекцыі адбылося актыўнае абмеркаванне закранутых тэм. Работнікі БДАМЛМ выказвалі прапановы па ўдасканаленні маладзёжнай палітыкі.

Правядзенне Адзінага дня інфармавання спрыяе павышэнню ўзроўню інфармаванасці работнікаў БДАМЛМ у пытаннях сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага жыцця краіны, садзейнічае фарміраванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі і ўдзелу ў рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі.

 

1. Адзіны дзень інфармавання ў БДАМЛМ
2. Старшы выкладчык кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта С.Б.Каун.
3. Калектыў работнікаў БДАМЛМ падчас правядзення Адзінага дня інфармавання