Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у адкрыцці раённай выставы ў гонар 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і Дня горада Віцебска «Помнім. Шануем. Не здрадзім»

Выстава «Помнім. Шануем. Не здрадзім» адкрыта ў рамках святкавання 1051-годдзя горада Віцебска, 80-годдзя з Дня Вялікай Перамогі і 81-й гадавіны вызвалення горада Віцебска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Чыгуначным раёне г.Віцебска ў бізнес-цэнтры «Марко-Сити».

Выстава арганізавана прадпрыемствамі і ўстановамі Чыгуначнага раёна г.Віцебска і расказвае пра герояў Вялікай Айчыннай вайны. Ганаровымі гасцямі адкрыцця былі Сысоеў Аляксандр Уладзіміравіч, кіраўнік адміністрацыі Чыгуначнага раёна г.Віцебска; Глушын Віктар Валер’евіч, намеснік старшыні Віцебскага гарвыканкама; Міхайлава Анжаліка Анатольеўна, намеснік кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёна г.Віцебска; Шкодзін Руслан Мікалаевіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у адкрыцці выставы «Помнім. Шануем. Не здрадзім».

 

1. Намеснік дырэктара Дзяржархіва Віцебскай вобласці Буевіч Таццяна і галоўны захавальнік фондаў архіва Карпекін Канстанцін на адкрыцці выставы «Помнім. Шануем. Не здрадзім» у ГЦ «Марко-Сити» г.Віцебска
2. Выставу «Помнім. Шануем. Не здрадзім» адкрывае кіраўнік адміністрацыі Чыгуначнага раёна г.Віцебска Аляксандр Сысоеў.
3. Прадстаўнік Палаты прадстаўнікоў ад Чыгуначнай акругі Віцебска Шкодзін Руслан Мікалаевіч прэзентуе на выставе «Помнім. Шануем. Не здрадзім» кнігу «Невядомыя старонкі вайны», прысвечаную віцяблянам, якія набліжалі Перамогу ў гады Вялікай Айчыннай вайны.