Аб правядзенні сходу працоўных калектываў БелНДІДАС і НГАБ, прымеркаванага да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа

20 чэрвеня 2025 г. адбыўся агульны сход работнікаў БелНДІДАС і НГАБ, прымеркаваны да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.

З уступным словам выступіў дырэктар НГАБ М.М.Глушакоў, які адзначыў неабходнасць захавання гістарычнай памяці для кансалідацыі беларускага грамадства і ролі архіваў у гэтай працы.

Дырэктар БелНДІДАС А.Я.Рыбакоў адзначыў, што Дзень усенароднай памяці – гэта магчымасць ушанаваць подзвіг герояў, якія змагаліся на франтах вайны, у партызанскіх атрадах і ў падполлі. Іх мужнасць і самаадданасць з’яўляюцца прыкладам для падрастаючага пакалення, натхняюць на абарону нацыянальных інтарэсаў і ўмацаванне суверэнітэту краіны.

З дакладам выступіў намеснік дырэктара па навуковай рабоце БелНДІДАС С.С.Мішук, які акцэнтаваў увагу на важнасці захавання гістарычнай памяці аб трагічных падзеях Вялікай Айчыннай вайны, падкрэсліўшы, што генацыд беларускага народа з’яўляецца бясспрэчным фактам, пацверджаным шматлікімі дакументальнымі сведчаннямі і архіўнымі матэрыяламі.

У другой частцы сходу працоўных калектываў быў праведзены Адзіны дзень інфармавання насельніцтва на тэму: «Беларусь – краіна магчымасцей. Маладзёжная палітыка на сучасным этапе».

Дырэктар БелНДІДАС А.Я.Рыбакоў адзначыў, што ўдзел моладзі ў навуковай дзейнасці з’яўляецца адным з ключавых фактараў поспеху інавацыйнага развіцця краіны. Ён падкрэсліў, што менавіта маладыя навукоўцы, дзякуючы свайму свежаму погляду і сучаснаму падыходу, здольны знаходзіць нестандартныя рашэнні актуальных праблем.

З асноўным дакладам у рамках АДІ выступіў намеснік дырэктара па навуковай рабоце С.С.Мішук, які азнаёміў прысутных з праводзімай у краіне палітыкай на аснове матэрыялаў, прадастаўленых Акадэміяй кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

 

1. Уступнае слова дырэктара НГАБ М.М.Глушакова, прымеркаванае да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа
2. Выступленне намесніка дырэктара БелНДІДАС па навуковай рабоце С.С.Мішука, прымеркаванае да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа
3. Працоўныя калектывы БелНДІДАС і НГАБ падчас памятнага мерапрыемства
4. Падчас хвіліны маўчання
5. Выступленне дырэктара БелНДІДАС А.Я.Рыбакова ў рамках Адзінага дня інфармавання насельніцтва