Віртуальная выстава да 125-годдзя з дня нараджэння Кузьмы Чорнага
24 чэрвеня 2025 года адзначацца значная літаратурная падзея – 125-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай прозы, літаратурнага крытыка і драматурга Кузьмы Чорнага (М.К.Раманоўскага).
Кузьма Чорны з’яўляецца аўтарам шэрагу твораў — раманаў «Зямля», «Бацькаўшчына», «Трэцяе пакаленне», «Сястра», «Пошукі будучыні», аповесцей «Лявон Бушмар», «Вясна», «Вялікае сэрца», «Люба Лук’янская», «Насцечка», «Скіп’еўскі лес», п’ес «Базылевічава сям’я», «Ірынка», шматлікіх апавяданняў, публіцыстычных і крытычных артыкулаў.
Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь запрашае вас азнаёміцца з віртуальнай выставай, прысвечаннай 125-годдзю з дня нараджэння пісьменніка.