Архівісты занальнага дзяржархіва ў Маладзечне правялі кіналекторыі і экскурсіі для выхаванцаў школьных аздараўленчых лагераў горада
Ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечне» ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» прайшла серыя кіналектарыяў з паказам дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», а таксама экскурсіі і майстар-класы, накіраваныя на знаёмства школьнікаў з архіўнай справай і гістарычнай спадчынай. На працягу некалькіх дзён архіў наведалі навучэнцы 4-х і 5-х класаў аздараўленчага лагера «Сонечны горад» ДУА«Сярэдняя школа №12 г.Маладзечна». Для рабят была арганізавана аглядная экскурсія з наведваннем архівасховішча, дзе яны пазнаёміліся з працэсам захоўвання дакументаў і ўбачылі найбольш значныя архіўныя матэрыялы. Важным элементам праграмы стаў майстар-клас па падшыўцы спраў, які дазволіў удзельнікам паспрабаваць сябе ў ролі архівістаў і ацаніць карпатлівасць працы па захаванні гістарычных сведчанняў. Завяршэннем сустрэч стаў паказ дакументальнага фільма, які даў дзецям глыбейшае разуменне падзей Вялікай Айчыннай вайны.
Падобныя мерапрыемствы садзейнічаюць уцягванню маладога пакалення ў працэс вывучэння і захавання гістарычнай памяці, фарміруюць павагу да працы архівістаў і дапамагаюць усвядоміць каштоўнасць дакументальнай спадчыны. Спецыялісты ЗГА у г.Маладзечна працягваюць традыцыю асветніцкай працы, робячы гісторыю даступнай і займальнай для школьнікаў.
![]() |
1. Вучні 5-х класаў аздараўленчага лагера «Сонечны горад» ДУА«Сярэдняя школа №12 г.Маладзечна» падчас прэзентацыі аб гісторыі архіва |
![]() |
![]() |
![]() |
2-4. Падчас прагляду кінахронікі |
![]() |
5. Вучні 4-х класаў аздараўленчага лагера «Сонечны горад» ДУА«Сярэдняя школа №12 г.Маладзечна» падчас прэзентацыі аб гісторыі архіва і майстар-класа па падшыўцы спраў |
![]() |
![]() |
6-7. Падчас прагляду кінахронікі |
![]() |
8. Наведванне архівасховішча |