Удзел Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў у працы навукова-практычнай канферэнцыі «Чашніцкі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна»

12-13 чэрвеня 2025г. вядучы архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў Алена Іванаўна Траццяк прыняла ўдзел у рабоце навукова-практычнай канферэнцы «Чашніцкі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна». У час правядзення канферэнцыі А.І.Траццяк выступіла з дакладам па тэме «Будаўніцтва Лукомскай ДРЭС у 1960-х гадах у фота- і кінадакументах Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў» з дэманстрацыяй фота і кінадакументаў архіва.

У ходзе правядзення канферэнцыі яе ўдзельнікі наведалі музей «Гісторыя Іванскага краю», аграгарадок Лукомль, вёску Белая Царква і Лукомльскую ДРЭС.

 

1. Вядучы архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі БДАКФФД А.І.Траццяк падчас выступу на канферэнцыі «Чашніцкі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна»,
13 чэрвеня 2025г.
2. Вядучы архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі БДАКФФД А.І.Траццяк падчас выступу на канферэнцыі «Чашніцкі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна»,
13 чэрвеня 2025г.
3. Вядучы архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі БДАКФФД А.І.Траццяк у час наведвання Лукомскай ДРЭС, 13 чэрвеня 2025г.