Аб правядзенні ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» мерапрыемствы па кібербяспецы

16 чэрвеня 2025г. на базе Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці для супрацоўнікаў архіва адбылася лекцыя і паказ дакументальнага фільма аб прафілактыцы злачынстваў у сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.

Начальнік аддзела прафілактыкі кіберзлачынстваў і кібермахлярства Ілля Сяргеевіч Сазонаў распавёў аб карупцыі і злачынствах, якія здзяйсняюцца ў сферы інфармацыйных тэхналогій. У ходзе сустрэчы абмяркоўвалася інфармацыя аб распаўсюджаных спосабах кібермахлярства, а таксама аб адказнасці за ўчыненне злачынстваў па адпаведных артыкулах Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Ілля Сяргеевіч растлумачыў метады кібермахлярства, мэтай якіх з’яўляецца выкраданне грашовых сродкаў, здзяйснення банкаўскіх аперацый і інш. Напрыклад, зламыснікі выкарыстоўваюць тэлефонную сувязь, называючы сябе супрацоўнікамі розных дзяржаўных органаў. Пад рознымі падставамі яны высвятляюць асабістыя звесткі пацярпелых – лагіны, паролі, пашпартныя дадзеныя, нумары банкаўскіх плацежных карт, смс-коды. Часцяком зламыснікі выкарыстоўваюць месэнджэры, у якіх існуе магчымасць выкарыстання віртуальных нумароў.

Адзін з метадаў махлярства зламыснікаў – гэта махлярства на гандлёвых пляцоўках. Размяшчэнне аб’явы аб продажы якіх-небудзь тавараў па выгадных цэнах, для пакупкі якіх неабходны пераход па спасылцы на падроблены сайт, пералік перадаплаты і іншыя дзеянні. Таксама ашуканцы аказваюць на ахвяру псіхалагічны ціск пагрозамі, аб фінансавых стратах, калі не паведаміць патрэбную інфармацыю. Гэтыя і іншыя хітрыкі выкарыстоўваюць злачынцы з мэтай увесці ахвяру ў стан няўпэўненасці і страху. У стане стрэсу лёгка пераканаць ахвяру здзейсніць фінансавыя аперацыі.

Асобная ўвага была ўдзелена пытанням прафілактыкі злачынстваў у сферы інфармацыйных тэхналогій. Абмяркоўваліся практычныя парады, аб тым, як не стаць ахвярай кіберзлачынцаў.

У завяршэнні сустрэчы Ілля Сяргеевіч Сазонаў распавёў аб правілах бяспечных паводзін у сетцы Інтэрнэт.

 

1. Начальнік аддзела прафілактыкі кіберзлачынстваў і кібермахлярства І.С.Сазонаў праводзіць лекцыю
2. Паказ дакументальнага фільма аб кіберзлачыннасці
3. Удзельнікі лекцыі «Прафілактыка злачынстваў у сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій»