Удзел БДАМЛМ у праграме «Вайна між радкоў» Тэлерадыёкампаніі «Гомель»

13 чэрвеня 2025 года вядучы архівіст Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) Наталля Аляксандраўна Мізон прыняла ўдзел у здымках праграмы «Вайна між радкоў», якую рыхтуе тэлерадыёкампанія «Гомель».

Тэмай праграмы стала жыццё і творчасць Народных пісьменнікаў Беларусі Івана Шамякіна, Івана Мележа, Івана Навуменкі і Андрэя Макаёнка ў годы Вялікай Айчыннай вайны.

У БДАМЛМ захоўваюцца каштоўныя дакументы гэтых выдатных пісьменнікаў, якія дазваляюць больш глыбока даследаваць іх светапогляд і творчы шлях, асабліва ў часы суровых выпрабаванняў вайной. Удзел Наталлі Аляксандраўны Мізон у праграме дазволіць гледачам пазнаёміцца з унікальнымі архіўнымі матэрыяламі і пачуць цікавыя факты з жыцця знакамітых пісьменнікаў.

На фота: Н.А.Мізон падчас здымак праграмы «Вайна між радкоў»