Фотадакументальная выстава «Заўтра была вайна» адкрылася ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь
16 чэрвеня 2025 года ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь адкрылася фотадакументальная экспазіцыя «Заўтра была вайна», падрыхтаваная Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь і Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў, прымеркаваная да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.
У гэты дзень у 1941 г. пачалася самая кровапралітная і страшная вайна ў гісторыі нашай краіны.
На выставе Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь прадстаўлены унікальныя дакументы: спецпаведамленне першаму сакратару ЦК КП(б)Б П.К.Панамарэнка ад начальніка разведаддзела штаба ЗахАВА С.Блахіна аб падрыхтоўцы Германіяй вайны супраць СССР; пратакол №69 пасяджэння Бюро ЦК КП(б)Б аб нападзе Германіі на СССР; дырэктыва №1 ЦК КП(б)Б аб пераходзе на падпольную працу партарганізацый раёнаў, занятых ворагам; дырэктыва ЦК КП(б)Б №2 партыйным, савецкім і камсамольскім арганізацыям па разгортванню партызанскай вайны у тыле ворага; разведсводки, спецпаведамленні, схемы груповак нямецкіх войскаў, артыкулы з перыядычных выданняў напярэдадні вайны, іншыя дакументы.
Гэты дзень нагадвае нам аб усіх загінуўшых у баях, закатаваных у гітлераўскай няволі, памерлых у тыле ад голаду і нягод. Мы смуткуем па ўсіх, хто цаной свайго жыцця выканаў святы доўг, абараняючы ў тыя суровыя гады сваю Айчыну.
![]() |
| 1. Афіша выставы «Заўтра была вайна» |
![]() |
| 2. Экспазіцыя выставы «Заўтра была вайна» |
![]() |
| 3. Архіўныя фотаздымкі на выставе |
![]() |
| 4. Частка экспазіцыя выставы «Заўтра была вайна» |
![]() |
| 5. Архіўныя дакументы на выставе |




