Аб правядзенні экскурсіі ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»
У рамках святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі і «Міжнароднага тыдня архіваў» 11 чэрвеня 2025 г. установу «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» наведаў пісьменнік Пётр Іванавіч Кураленка.
Падчас мерапрыемства пісьменнік наведаў музейны пакой, у якім сабраны экспанаты партыйных і камсамольскіх часоў, якія дазваляюць азнаёміцца з гісторыяй партархіва і акунуцца ў атмасферу таго часу. Праведзена аглядная экскурсія ў сховішча архіва, падчас якой пісьменнік азнаёміўся са складам дакументаў і рэжымам іх захоўвання.
![]() |
![]() |
![]() |
1-3. Пётр Кураленка знаёміцца з дакументамі ў музейным пакоі. |
![]() |
![]() |
4-5. Пётр Кураленка ў архівасховішчы азнаёміўся з прадстаўленымі дакументальнымі выставамі. |