Аб правядзенні семінара для работнікаў устаноў аховы здароўя
У рамках правядзення Міжнароднага тыдня архіваў 12.06.2025 года ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры» для работнікаў устаноў аховы здароўя было арганізавана правядзенне семінара на тэму «Складанне і фарміраванне наменклатуры спраў. Падрыхтоўка і перадача спраў на пастаяннае захоўванне».
У ходзе семінара супрацоўнікі аддзела справаводства, фарміравання НАФ і архіваў арганізацый азнаёмілі запрошаных з нарматыўна-прававымі актамі ў сферы архіўнай справы і справаводства, з правіламі складання і афармлення наменклатуры спраў, а таксама з алгарытмам падрыхтоўкі і перадачы спраў на пастаяннае захоўванне.
На фота: Падчас правядзення семінара
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |