Аб правядзенні супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы» семінара-практыкума ў судзе Аршанскага раёна і г.Оршы

12 чэрвеня 2025 года ў судзе Аршанскага раёна і г.Оршы вядучым архівістам аддзела фарміравання НАФ Дзяржархіва ў г.Оршы Кажанавай Святланай праведзены семінар-практыкум па рабоце з электроннымі дакументамі і забеспячэнні іх захоўвання.

У ходзе правядзення семінара быў разгледжаны працэс фарміравання электронных крымінальных, грамадзянскіх, адміністрацыйных спраў, а таксама спраў агульнага справаводства ў сістэме АІС САЮ (аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь). Архіварыус суда Лукашкова І. праінфармавала аб планах работы архіва суда па картаніравання дакументаў, правядзенні работы па знішчэнні дакументаў і спраў, якія не падлягаюць захоўванню.

На практыцы быў разгледжаны працэс фармавання электроннай справы.

На фота: Вядучы архівіст аддзела фарміравання НАФ Дзяржархіва ў г.Оршы Кажанава Святлана праводзіць семінар-практыкум у судзе Аршанскага раёна і г.Оршы