Аб падвядзенні вынікаў конкурсу дзіцячых малюнкаў «Я мару стаць…», прысвечанага Святу працы – 1 Мая

4 чэрвеня 2025 года ў Мінскім планетарыі адбылося ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу дзіцячых малюнкаў «Я мару стаць… «, прысвечанага Святу працы – 1 Мая. Конкурс праводзіўся сярод дзяцей работнікаў – членаў пярвічных прафсаюзных арганізацый, якія ўваходзяць у структуру Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.

У сярэдняй узроставай групе (9-12 гадоў) трэцяе месца заняла Цяцернік Вераніка, дачка загадчыцы аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій БДАНТД В.К.Цяцернік.

Удзельнікі, якія занялі прызавыя месцы, былі ўзнагароджаны каштоўнымі прызамі.

 

1. Старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Уладзімір Іосіфавіч Зубрык падчас цырымоніі ўзнагароджання.
2. У.І.Зубрык і Вераніка Цяцернік падчас узнагароджання.