У сувязі з капітальным рамонтам архівасховішча і чытальная зала Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Полацку часова прыпыняюць працу
Паведамляем, што ў будынку Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Полацку з красавіка 2025 года пачаты будаўніча-мантажныя работы ў рамках капітальнага рамонту. Запланаваны тэрмін рамонтных работ – 5 месяцаў.
У сувязі з гэтым, з 3 чэрвеня 2025 года архівасховішча і чытальная зала будуць зачыненыя. Чаканы тэрмін аднаўлення працы – верасень 2025 года.
Інфармацыя аб канкрэтных тэрмінах аднаўлення работы будзе размешчана дадаткова.
Просім улічваць дадзеную інфармацыю як пры планаванні даследчых работ у архіве, так і пры накіраванні адпаведных запытаў.
Прыносім выбачэнні за прычыненыя нязручнасці.