ХХI пасяджэнне Кансультатыўнага савета кіраўнікоў дзяржаўных архіўных службаў дзяржаў – удзельніц СНД
3 чэрвеня 2025 г. у г.Маскве (Расійская Федэрацыя) адбылося ХХI пасяджэнне Кансультатыўнага савета кіраўнікоў дзяржаўных архіўных службаў дзяржаў – удзельніц СНД (далей – Кансультатыўны савет).
У 2025 г. старшынствуючым бокам у Кансультатыўным савеце з’яўляецца Расійская Федэрацыя.
Рэспубліку Беларусь на Кансультатыўным савеце прадстаўляе дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў і дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы А.Я.Рыбакоў.
У рамках пасяджэння Кансультатыўнага савета А.Л.Воінаў далажыў аб стане архіўнай справы ў Рэспубліцы Беларусь у 2025 годзе і мерапрыемствах, арганізаваных архіўнымі ўстановамі па святкаванні 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
![]() |
ХХI пасяджэнне Кансультатыўнага савета кіраўнікоў дзяржаўных архіўных службаў дзяржаў – удзельніц СНД |