Інтэрв’ю БДАМЛМ для карэспандэнта БелТА аб рабоце першай тэатральнай брыгады ў гады вайны

1 чэрвеня 2025 г. на сайце БелТА апублікавана інтэрв’ю загадчыка аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ) Веры Валянцінаўны Бірулі «Ішлі праз балоты, выступалі на лясных палянах. Як артысты набліжалі перамогу, падтрымліваючы баявы дух салдат», прысвечанае дзейнасці артыстаў у цяжкія гады Вялікай Айчыннай вайны. Асаблівую ўвагу В.В.Біруля надала стварэнню і дзейнасці першай эстрадна-тэатральнай брыгады для абслугоўвання дзеючых часцей Чырвонай Арміі.

У архіве-музеі захоўваецца фонд Рыгора Прагіна – дырэктара Белдзяржфілармоніі, які быў кіраўніком першай беларускай тэатральнай франтавой брыгады і захаваў дакументы, што тычацца гэтага перыяду. Сярод іх – загад аб стварэнні брыгады, камандзіровачныя лісты, даведкі аб праведзеных канцэртах, перапіска з былымі калегамі Г.Прагіна і інш. Гэтыя ўнікальныя дакументы дазваляюць зразумець ролю мастацтва ў падтрымцы маральнага духу салдат.

Больш падрабязна азнаёміцца з публікацыяй можна па спасылцы.

 

1. Першая эстрадна-тэатральная брыгада для абслугоўвання частак дзеючай Чырвонай Арміі
2. В.В.Біруля падчас інтэрв’ю карэспандэнту «БелТА»