Прэм’ерны паказ спектакля «Тэатр, народжаны ў СССР»
28 мая адбыўся прэм’ерны паказ спектакля «Тэатр, народжаны ў СССР» Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага тэатра «Пілігрым».
Пастаноўка прысвечана гісторыі Полацкага тэатра, пачынаючы з 1921 года. Раскрыццё невядомых, найбагацейшых старонак гісторыі Полацкага тэатра, жаданне падзяліцца з людзьмі і стала прычынай нараджэння спектакля «Тэатр, народжаны ў СССР».
Пастаноўка Веры Кісялёвай унікальная. Сцэнар заснаваны на архіўных дакументах. Усё напісанае – праўда!!!…
Занальным дзяржаўным архівам у г.Полацку тэатру «Пілігрым» былі прадастаўлены архіўныя дакументы, якія датычацца гісторыі Полацкага тэатра. Прадстаўляем вашай увазе некаторыя з іх.
![]() |
1. Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзічкевіч М. М. на прэм’еры спектакля. |
![]() |
2. Загад Полацкага Паветкампрацы ад 17-га лютага 1921г. №28.Ф.54.Оп.1.Д.274.Л.87. |
![]() |
3. Пастанова Прэзiдыума Полацкага акруговага выканаÿчага камiтэта ад 17-га кастрычніка 1936г. |
![]() |
4-5. Пратакол № 11 пасяджэння праўлення Полацкага акруговага Саюза работнікаў мастацтва ад 16 мая 1926г. |
![]() |