Наведванне экспазіцыі «Дарога да Перамогі» работнікамі рэспубліканскіх архіўных устаноў на чале з дырэктарам Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінавым

28 мая 2025 г. кіраўнікі і работнікі рэспубліканскіх архіўных устаноў на чале з дырэктарам Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінавым наведалі экспазіцыю «Дарога да Перамогі» ў Нацыянальным выставачным цэнтры.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 600 унікальных экспанатаў, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне, у тым ліку дакументы Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь, а таксама выкарыстаны мультымедыйныя тэхналогіі.

Гісторыя Перамогі – гэта ў першую чаргу лёсы людзей, якія ахвяравалі сваімі жыццямі ў страшнай «мясарубцы» Вялікай Айчыннай. Незгладжальнае ўражанне вырабляе частка выставы, прысвечаная генацыду беларускага народа.

 

1. Кіраўнікі і работнікі Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскіх архіўных устаноў падчас наведвання выставы
2. Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў вывучае інфармацыйны стэнд
3. Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў, намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.А.Стуканава і дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі М.М.Глушакоў на выставе
4. Стэнд, прысвечаны партызанскаму руху