Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь прыняў удзел у Патрыятычным форуме «80 гадоў Перамогі – дыялог пакаленняў, памяць і будучыня»
27 мая 2025 года пад эгідай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь прайшоў патрыятычны форум «80 гадоў Перамогі – дыялог пакаленняў, памяць і будучыня».
У будынку Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны сабраліся больш за 160 чалавек, сярод якіх ветэраны, былыя вязні канцлагераў, прадстаўнікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Міністэрства абароны, грамадскіх аб’яднанняў, студэнты, навучэнцы.
У рамках патрыятычнага форуму намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, к.г.н. С.В.Кулінок прадставіў банэрную выставу «Рэспубліка-партызанка», а загадчык аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі архiва М.А.Старасценка – распавяла прысутным аб архіўных дакументах, прадстаўленых на выставе «Вясна Перамогі».
![]() |
1. Намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, к.г.н. С.В.Кулінок прадстаўляе банэрную выставу «Рэспубліка-партызанка» |
![]() |
2. Загадчык аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь М.А.Старасценка знаёміць з выставай «Вясна Перамогі» |
![]() |
3. Удзельнікі патрыятычнага форуму |
![]() |
4. Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны на форуме |
![]() |
5. Загадчык аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь М А.Старасценка расказвае аб архіўных дакументах, прадстаўленых на выставе |
![]() |
6. Загадчык аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь М.А.Старасценка расказвае аб архіўных дакументах, прадстаўленых на выставе |