Аб адкрыцці віртуальнай выставы «Валодзька Янка Язэпаў, із сялян…», прысвечанай 130-годдзю з дня нараджэння беларускага савецкага архітэктара, кандыдата архітэктуры Івана Іосіфавіча Валадзько

У межах віртуальнага праекта «Выбітныя людзі Беларусі» супрацоўнікі аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі падрыхтавалі віртуальную выставу архіўных дакументаў, прысвечаную 130-годдзю з дня нараджэння беларускага савецкага архітэктара, кандыдата архітэктуры Івана Іосіфавіча Валадзько. Ён стаў першым беларусам, хто атрымаў вышэйшую архітэктурную адукацыю ў савецкі час.

 

Валадзько Іван Іосіфавіч