Аб наведванні мемарыяльнага комплексу «Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці» ў в.Боркі Кіраўскага раёна супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»
17 мая 2025 года ў рамках правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных 80-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» сумесна з калегамі з установы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» наведалі мемарыяльны комплекс «Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці» ў в.Боркі Кіраўскага раёна.
15 чэрвеня 1942 года нямецкія захопнікі правялі адну з самых масавых карных аперацый супраць мірных жыхароў Беларусі. У вёсцы Боркі ў той дзень загінулі больш за 2000 чалавек. Гэта былі жыхары Борак і навакольных сёл. Вёска Боркі з часам адрадзілася, але многія іншыя пасёлкі пасля трагедыі назаўжды зніклі з мапы Беларусі.
Супрацоўнікі архіваў, аддаючы даніну загінуўшым і захоўваючы гістарычную памяць аб Вялікай Айчыннай вайне ўшанавалі памяць бязвінна забітых мірных жыхароў. Наведалі мемарыяльны комплекс, мясцовы музей і капліцу ў гонар абраза Божай Маці «Спагнанне загінуўшых».
![]() |
1. Супрацоўнікі архіва ля скульптурнай кампазіцыі: «Беларусь – смуткуючая маці» |
![]() |
2. Супрацоўнікі архіва ў скульптурнай кампазіцыі: «Полымя» – выява раз’юшанай стыхіі, у якой апынуліся жывыя людзі |
![]() |
3. Супрацоўнікі архіва ля помніка-скульптуры воіна і дзяўчыны |
![]() |
4. Скульптурная кампазіцыя: «Вуліца» з фрагментамі абгарэлых сцен дамоў |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
5-8. Экспанаты музея |
![]() |
9. Агульнае памятнае фота каля капліцы |