Супрацоўнікі архіва грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці прынялі ўдзел у прэзентацыі кнігі «Гомельшчына партызанская»

6 мая 2025 года супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» прынялі ўдзел у прэзентацыі кнігі «Гомельшчына партызанская», якая адбылася ў Гомельскім абласным музеі ваеннай славы.

Выданне распавядае аб асноўных вехах развіцця і станаўлення партызанскага руху на тэрыторыі Гомельскай і Палескай абласцей у гады Вялікай Айчыннай вайны, яркіх этапах барацьбы народных мсціўцаў і прыкладах гераізму. У кнізе падкрэсліваецца, што праціўнік здолеў захапіць нашу зямлю, але не здолеў заваяваць беларусаў. За намі на стагоддзі замацавалася слава партызанскага краю, краю незламаных людзей, якія не губляюць годнасці і духоўных сіл у самых цяжкіх умовах.

У кнізе выкарыстаны арыгінальныя матэрыялы і дакументы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, дзяржаўнага архіва Гомельскі вобласці, Дзяржаўнага архіва грамадскіх аб’яднанняў Гомельскі вобласці, Гомельскага абласнога музея ваеннай славы, Музейнага фонду Гомельскага палацава-паркавага ансамбля. Гэта своеасаблівы летапіс гераічных гадоў, пражытых ва ўмовах штодзённай, штохвіліннай барацьбы з лютым ворагам-летапіс Сапраўднага подзвігу беларускага народа.

 

1. Кніга «Гомельшчына партызанская»
2-7. Падчас прэзентацыі кнігі «Гомельшчына партызанская»