Аб удзеле ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ў прэзентацыі кнігі «Гомельшчына партызанская»
16 траўня 2025г. супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці прынялі ўдзел у прэзентацыі кнігі «Гомельшчына партызанская». Кніга выдадзена да 80-годдзя Вялікай Перамогі рэдакцыяй абласной газеты «Гомельская праўда». Пышна выкананае ў мастацкім і паліграфічным афармленні выданне змяшчае каштоўныя, з пункту гледжання гістарычнай значнасці, матэрыялы і можа лічыцца бібліяграфічнай рэдкасцю. Выкарыстаны архіўныя дакументы Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці аб прыкладах гераізму і барацьбе народных мсціўцаў з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. А таксама арыгінальныя матэрыялы і дакументы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Дзяржаўнага архіва грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці, Гомельскага абласнога музея ваеннай славы, музейнага фонду Гомельскага палацава-паркавага ансамбля. Выданне, разлічанае на шырокае кола чытачоў, накіраванае на папулярызацыю гістарычных фактаў і з’яўляецца данінай памяці пакаленню Пераможцаў.
У прэзентацыі прынялі ўдзел прадстаўнікі Гомельскага аблвыканкама па ідэалагічнай рабоце і справах моладзі, архіваў, грамадскіх устаноў, музеяў і бібліятэк.
![]() |
![]() |
1-2. Выданне «Гомельшчына партызанская» |
![]() |
3. Прэзентацыя кнігі «Гомельшчына партызанская» |
![]() |
4.Тэатралізаваная пастаноўка аб партызанах Гомельшчыны |