Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь прадстаўляе віртуальную выставу «З гісторыі азелянення г. Мінска ў 1920–1980-х гг.»
Горад Мінск вядомы не толькі сваёй багатай гісторыяй і культурнай спадчынай, але і трывалымі традыцыямі азелянення. У Год добраўпарадкавання гэты аспект гарадскога жыцця становіцца ўсё больш актуальным і важным, улічваючы неабходнасць павышэння якасці жыцця ў урбаністычных умовах, якія хутка развіваюцца. Стварэнне ўстойлівых і шматфункцыянальных зялёных зон не толькі ўзбагачае прастору, але і мае мноства экалагічных, сацыяльных і эканамічных пераваг.
Работнікам аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь падрыхтавана віртуальная выстава, якая адлюстроўвае розныя аспекты працэсу азелянення г. Мінска на працягу 1920-1980-х гг. Пры падрыхтоўцы выставы выкарыстоўваліся дакументы з фондаў органаў дзяржаўнай улады і кіравання БССР, а таксама з фондаў асабістага паходжання беларускіх дзяржаўных і партыйных дзеячаў. Прадстаўленыя на выставе дакументы сведчаць аб тым, што на працягу розных гістарычных перыядаў захоўваюцца і развіваюцца традыцыі актыўнай дзейнасці па азеляненні г. Мінска, дзякуючы якім ён становіцца яшчэ больш прыгожым і камфортным для жыцця горадам.
Азнаёміцца з віртуальнай выставай «З гісторыі азелянення г. Мінска ў 1920–1980-х гг.»