11 мая 2025 года ў Віцебску ўрачыста адкрылі плошчу Флага і Герба
Сама плошча Сцяга і Герба ў Віцебску ў парку 1000-годдзя Віцебска займае 1,7 гектара тэрыторыі ў яго паўночнай частцы.
Яе ўладкаванне пачата ў ліпені мінулага года і было паспяхова завершана якраз да свята дзяржаўных сімвалаў.
У цэнтры новай плошчы ўстаноўлены гранітны пастамент з аб’ёмнай выявай Дзяржаўнага герба і тэкстам Гімна Рэспублікі Беларусь. Тут жа размешчаны два святлодыёдныя экраны. Галоўны ўваход на новую славутасць Віцебска – з боку праспекта Будаўнікоў, дзе знаходзіцца інтэрактыўная панэль з інфармацыяй для гараджан і гасцей паўночнай сталіцы.
Святкаванне Дня Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь адбылося сёння на новай лакацыі – быў устаноўлены флагшток. Ён мае вышыню 69,3 метра, што вышэй за 20-павярховы дом.
Сярод удзельнікаў мерапраемства былі супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці.
![]() |
1. Пачатак мерапрыемства. |
![]() |
2. Над Віцебскам паднята гіганцкае палотнішча Дзяржаўнага флага нашай краіны. Яго памер – 7 метраў у шырыню і 14 метраў у даўжыню. |
![]() |
3. Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці – удзельнікі адкрыцця плошчы Флага і Герба. |