«Запалі агонь у сваім сэрцы»: як прайшла ўсебеларуская акцыя ў Маладзечне

Маладзечанскія архівісты далучыліся да ўсебеларускай акцыі «Запалі агонь у сваім сэрцы», якая традыцыйна праходзіць 8 мая напярэдадні Дня Перамогі. Увечары па ўсёй краіне запальваюцца Вечныя агні, а жыхары збіраюцца ля мемарыялаў, каб ушанаваць памяць герояў Вялікай Айчыннай вайны.

Удзел архівістаў мае асаблівае значэнне. Яны не толькі захоўваюць гістарычныя дакументы, але і дапамагаюць перадаваць памяць аб подзвігу народа будучым пакаленням. Іх прысутнасць ля мемарыяла ў Парку Перамогі сімвалізуе сувязь часоў, павагу да гісторыі і імкненне захаваць праўду пра гераічнае мінулае.

Акцыя «Запалі агонь у сваім сэрцы» ў чарговы раз аб’яднала людзей розных прафесій і ўзростаў, нагадваючы аб тым, што памяць аб подзвігу народа павінна жыць у сэрцах беларусаў.

На фота: У час правядзення мерапрыемства