Адкрыццё выставы «Дзякуй дзеду за перамогу!» і тэматычнае мерапрыемства ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе»
08.05.2025 напярэдадні 80-годдзя Вялікай Перамогі ў дзяржархіве адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы «Дзякуй дзеду за перамогу!» і тэматычнае мерапрыемства з удзелам работнікаў архіва і членаў іх сем’яў.
У падрыхтоўцы штогадовага мерапрыемства, прысвечанага Дню Перамогі, па традыцыі ўдзельнічалі дзеці работнікаў архіва, і ўпершыню-прадстаўнікі старэйшага пакалення сем’яў. Была сабрана неабходная інфармацыя, фатаграфіі, дакументы з сямейных архіваў, падрыхтаваны слайды і выступленні пра дзядоў і прадзедаў-удзельнікаў вайны.
Ва ўступным слове дырэктар архіва Свірко Святлана Генадзьеўна адзначыла важнасць захавання гістарычнай праўды і памяці як асновы сумлення, маральнасці і культуры грамадства, пераемнасці пакаленняў і мірнай будучыні нашай краіны, падзякавала ўсім удзельнікам за сумесную дружную работу па падрыхтоўцы мерапрыемства і павіншавала з 80-годдзем Вялікай Перамогі.
Успаміны пра родных і блізкіх, вершы пра вайну, прачытаныя 11-гадовай Сафіяй Узвышаевай, песні ваенных гадоў, пранікнёныя словы памяці, сумесны прагляд дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» і ўрачыстае ўскладанне кветак ля брацкай магілы савецкіх воінаў у гарадскім парку – даніна павагі, падзякі і памяці ўсім, хто набліжаў дзень Перамогі.
![]() |
1-3: Падчас правядзення ўрачыстага мерапрыемства і адкрыцця выставы. |
![]() |
![]() |
![]() |
4: Падчас ускладання кветак. |