«Гісторыя Вялікай Перамогі»: маладзечанскія архівісты правялі кіналектарый для пастаяльцаў Маладзечанскага сацыяльнага пансіяната «Цёплы дом»

7 мая архівісты ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечна» наведалі «Маладзечанскі сацыяльны пансіянат «Цёплы дом». У рамках сустрэчы была прадэманстравана дакументальная кінахроніка «Гісторыя Вялікай Перамогі» БДАКФФД. Вольга Бярозаўская і Марыя Мечкоўская пазнаёмілі ўдзельнікаў з кароткай гістарычнай даведкай-анатацыяй да фільма, акцэнтуючы ўвагу гледачоў на важнасці захавання культуры памяці аб Вялікай Айчыннай вайне і працы архіваў у гэтым кірунку.

Правядзенне кіналектарыяў з дэманстрацыяй дакументальнай кінахронікі спрыяе больш глыбокаму разуменню і ўспрыманню падзей гледачом, а таксама дае магчымасць пазнаёміцца з унікальнымі матэрыяламі, што захаваліся дзякуючы працы архіваў. Убачыць праўдзівыя кадры пра тое, якой цаной была дасягнута Перамога, цікава людзям розных узростаў, прафесій і светапоглядаў. Усё гэта з’яўляецца важным крокам да захавання гістарычнай памяці і выхавання грамадзянскай адказнасці. Разуменне мінулага, яго асэнсаванне, дапамагае нам усведамляць сучаснасць і будаваць будучыню, — выказала думку Вольга Бярозаўская.

 

1. Выступленне Марыі Мечкоўскай з анатацыяй да фільма
2. Падчас прагляду фільма