Аб удзеле ў мітынгу, прысвечаным 80-ай гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне
8 мая 2025 года супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры» на чале з дырэктарам Т.С.Вахрушавай прынялі ўдзел у мітынгу, прысвечаным 80-ай гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Мітынг, на які сабраліся людзі, каб на імгненне спыніць бег часу і аддаць даніну павагі тым, чые подзвігі назаўжды застануцца ў гісторыі, стаў сімвалам згуртаванасці і памяці.
Удзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да мемарыяльнага комплексу «Курган Славы».
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
1-4. Супрацоўнікі ўстановы бяруць удзел у мітынгу |