Аб дэманстрацыі занальным дзяржархівам у г.Слуцку дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» для аддзела прымусовага выканання Слуцкага раёна

7 мая 2025 года ў рамках правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных 80-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне адбылася сустрэча дырэктара дзяржархіва І.А.Барадзіной і загадчыка аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Л.М.Пацкевіч з супрацоўнікамі аддзела прымусовага выканання Слуцкага раёна. Падчас сустрэчы быў прадэманстраваны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў з удзелам Дэпартамента па архівах і справаводстве, у якім распавядаецца пра асноўныя падзеі 1941-1945 гадоў, пра подзвіг шматнацыянальнага савецкага народа, які наблізіў дзень 9 мая.

Супрацоўнікі архіва азнаёмілі з банэрнай выставай «Дакументы архіва сведчаць». Дадзеная выстава прадстаўлена архіўнымі дакументамі і фотаздымкамі, якія адлюстроўваюць падзеі горада Слуцка перыяду акупацыі, пасляваеннага аднаўлення, а таксама імёнамі герояў у назвах вуліц горада Слуцка, якія мужна і адважна змагаліся за яго вызваленне. Выстава выклікала жывую цікавасць у прысутных. Супрацоўнікі актыўна задалі пытанні архівістам, якія датычацца дакументаў ваеннага часу, а таксама дакументаў біяграфічнага характару.

 

1-4.Азнаямленне з банэрнай выставай «Дакументы архіва сведчаць».
5-6.Супрацоўнікі аддзела прымусовага выканання Слуцкага раёна праглядаюць дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі».