Аб арганізацыі выставы, прысвечанай Дню Перамогі ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»

У рамках правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных 80-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ўстановай «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» 7 мая была арганізавана выстава: «Перамога адна на ўсіх».

На выставе прадстаўлены дакументы з фондаў 501, 610 асабістага паходжання (Падшываленка М.І, Крываногава Ф.І.) і фонду 6115 «Калекцыя дакументаў удзельнікаў Кастрычніцкай рэвалюцыі, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войн, Герояў Сацыялістычнай Працы» фатаграфіі, буклет, успаміны, дыпломы, віншавальныя лісты, дакументы (рукапісныя, машынапісныя, біяграфічныя).

Азнаёміцца з выставай могуць усе жадаючыя.

 

1. Экспанаты тэматычнай выставы: «Перамога адна на ўсіх».
2. Супрацоўнікі архіва знаёмяцца з выставай.