Аб наведванні супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» мемарыяльнага комплексу «Лупалаўскі лагер смерці» у г.Магілёве
У рамках правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных 80-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, 07.05.2025 супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» ўсклалі кветкі да мемарыяла, у памяць аб загінуўшых у канцлагеры савецкіх ваеннапалонных і мірных грамадзян. Мемарыяльны комплекс быў адкрыты на месцы Лупалаўскага лагера смерці «Шталаг 341», які быў створаны нямецка-фашысцкімі акупантамі восенню 1941 года. Да вясны 1943 года тут памерла ад хвароб ці было расстраляна да 40 тысяч чалавек.
Комплекс задумваўся так, каб уяўленне вяртала нас у страшны час, калі гарадскую ўскраіну фашысты ператварылі ў сапраўднае пекла. У шталагу марылі голадам, катавалі, расстрэльвалі савецкіх ваеннапалонных, падпольшчыкаў. Абнесены калючым дротам, праз які быў пушчаны электрычны ток, ён стаў могілкамі для тысяч людзей.
Толькі захоўваючы памяць аб тых страшных падзеях і аддаючы даніну павагі людзям, якія загінулі і выжылі, можна спадзявацца на тое, што падобнае больш ніколі не паўторыцца ў чалавечай гісторыі.
![]() |
1. Фота інфармацыйнага стэнда, які прысвечаны Лупалаўскаму лагеру ваеннапалонных. |
![]() |
2. Супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» каля ўваходу ў мемарыяльны комплекс «Шталаг 341». |
![]() |
3. Супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» побач з інфармацыйным стэндам аб Лупалаўскім лагеры ваеннапалонных. |
![]() |
4. Супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» ля помніка савецкаму салдату-вызваліцелю. |