Дакументальная выстава «Гэтых дзён не змоўкне слава» ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь

7 мая 2025 года ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь адкрылася дакументальная выстава «Гэтых дзён не змоўкне слава», падрыхтаваная Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь і Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў, прымеркаваная да Дня Вялікай Перамогі.

На выставе Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь прадстаўлены ўнікальныя дакументы: загады Цэнтральнага штаба партызанскага руху (ЦШПР) і Беларускага штаба партызанскага руху (БШПР); картсхемы; дыяграмы; шыфртэлеграмы; данясення; справаздачы партызанскіх брыгад і атрадаў аб праведзеных баявых аперацыях, загады камандавання, у якіх адлюстравана дзейнасць па планаванні і правядзенні баявых аперацый; прыклады масавага гераізму, праяўленыя ў баях; матэрыялы аб рабоце эвакашпіталяў і аб ходзе размініравання прадпрыемстваў БССР; статыстычныя дадзеныя аб стратах у вайне ; даведкі аб вырабленых ўзнагароджаннях ордэнамі і медалямі СССР, і іншыя дакументы.

Навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Ю.С.Верамейчык азнаёміла супрацоўнікаў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь з дакументальнай выставай.

 

1. Афіша выставы «Гэтых дзён не змоўкне слава»
2. Дакументальная выстава «Гэтых дзён не змоўкне слава»
3. Архіўныя дакументы на выставе
4. Архіўныя дакументы на выставе
5. Архіўныя дакументы на выставе
6. Навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Ю.С.Верамейчык знаёміць наведвальнікаў з архіўнымі дакументамі
7. Супрацоўнікі Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь знаёмяцца з выставай архіўных дакументаў
8. Супрацоўнікі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь знаёмяцца з выставай
9. Архіўныя дакументы на выставе