Віншаванне з Днём Перамогі і з днём нараджэння былога дырэктара Занальнага архіва ў г.Лідзе
Ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» склалася добрая традыцыя віншаваць Міхаіла Іосіфавіча Балабановіча, былога дырэктара архіва, ветэрана Узброеных Сіл СССР з Днём Перамогі, а таксама з днём нараджэння, які ён святкуе 9 мая.
Гэты год не стаў выключэннем. Напярэдадні Дня Перамогі, супрацоўнікі архіва наведалі Міхаіла Іосіфавіча і павіншавалі яго з 93-годдзем і пажадалі яшчэ доўгія гады заставацца ў страі, аптымізму і жыццялюбства, падтрымкі родных і блізкіх.
На фота: Супрацоўнікі архіва падчас наведвання Балабановіча М.І.
![]() |