Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы» прадстаўляе віртуальную выставу «Салдаты неба»
У рамках святкавання 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы» прадстаўляе віртуальную выставу «Салдаты неба».
У выставе выкарыстаны фатаграфіі і матэрыялы з фотаальбома «523-га знішчальнага авіяцыйнага Аршанскага Чырванасцяжнага ордэнаў Суворава, Кутузава і Аляксандра Неўскага палка».
Фотаальбом уключае 84 фатаграфіі, якія адлюстроўваюць подзвігі лётчыкаў-абаронцаў у гады Вялікай Айчыннай вайны і гісторыю палка ў пасляваенны час.
523-і знішчальны авіяцыйны полк быў сфарміраваны ў верасні 1941 года на базе 3-й эскадрыллі 274-га знішчальнага палка. Быў узброены знішчальнікамі ЛаГГ-3.
Падчас падрыхтоўкі да Беларускай аперацыі полк вёў актыўную бесперапынную разведку паўночнага захаду Беларусі, раёнаў Оршы, Віцебска, пасля Мінска. За адзнаку ў баях за авалоданне горадам і аператыўна важным чыгуначным вузлом Орша Загадам Вярхоўнага Галоўнакамандуючага СССР ад 06.07.1944 №0182 523-му знішчальнаму авіяцыйнаму палку прысвоена ганаровае найменне «Аршанскі».
Выстаўка адрасавана шырокаму колу асоб: школьнікам, студэнтам, краязнаўцам, педагогам і ўсім, хто цікавіцца гісторыяй і культурай.