Удзел Рэчыцкага дзяржархіва ў мерапрыемстве да Дня Перамогі

7 мая 2025 года ў Рэчыцкім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 80-годдзю Перамогі СССР над нацысцкай Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў. На ім прысутнічалі грамадзяне, якія атрымліваюць дапамогу і падтрымку цэнтра. У рамках сустрэчы адбыўся святочны канцэрт, а супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы прадставілі публіцы дакументы аб Вялікай Айчыннай вайне, якія знаходзяцца на пастаянным захоўванні ў архіве.

 

1. Супрацоўнікі ЗДА ў г.Рэчыцы (справа налева): дырэктар Н.М.Пішчык, вядучы археограф С.А.Жарносенка, загадчык аддзела М.В.Закаўраш, вядучы архівіст Г.С.Жандарава
2-7. Грамадзяне знаёмяцца з дакументамі аб Вялікай Айчыннай вайне, якія захоўваюцца ў ЗДА ў г.Рэчыцы