Работнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Навагрудку прынялі ўдзел у акцыі «Народнае ўскладанне»

7 мая 2025 г., напярэдадні 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, работнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку» прынялі ўдзел у патрыятычнай акцыі «Народнае ўскладанне».

Архівісты наведалі абноўлены помнік на Магіле Невядомага Салдата ў г.Навагрудку, усклалі кветкі ля Вечнага агню і ў знак глыбокай павагі і падзякі ўшанавалі памяць герояў вайны хвілінай маўчання.

 

1. Падчас ускладання кветак.
2. Работнікі занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Навагрудку.