Удзел БДАМЛМ ў віктарыне «Славе – не меркнуць. Традыцыям – жыць!», прысвечанай 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

6 мая 2025 года маладыя работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва І.А.Лабовіч і Л.А.Рымарава прынялі ўдзел у віктарыне «Славе – не меркнуць. Традыцыям – жыць!», прысвечанай 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Арганізатарамі віктарыны выступілі Дэпартамент па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны архіў Рэспублікі Беларусь, кіраўніцтва сярэдняй школы №27. Віктарына ўключыла ў сябе пытанні аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны.

Работнікі архіва-музея ўвайшлі ў склад зборнай каманды і занялі ганаровае 3-е месца.

Арганізацыя і правядзенне віктарыны «Славе – не меркнуць. Традыцыям – жыць!» – мерапрыемства, якое спрыяе захаванню гістарычнай памяці, умацаванню патрыятызма і фарміраванню пачуцця гонару за сваю краіну.

 

1. І.А.Лабовіч і Л.А.Рымарава – удзельнікі віктарыны
2. Падчас правядзення віктарыны «Славе – не меркнуць. Традыцыям – жыць!»
3. Удзельнікі і арганізатары віктарыны «Славе – не меркнуць. Традыцыям – жыць!»