Наведванне прадстаўнікамі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама і аддзелаў прымусовага выканання Магілёўскай вобласці ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці»

6 мая прадстаўнікі працоўных калектываў галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама і ўпраўленняў прымусовага выканання Магілёўскай вобласці наведалі «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Удзельнікі экскурсіі пабывалі у архівасховішчах, дзе змаглі азнаёміцца з сучаснымі тэхналогіямі, якія адпавядаюць сучасным стандартам і тэхнічным патрабаванням, неабходным для захоўвання і выкарыстання дакументаў. Гасцям была прадстаўлена банэрная выстава «Зноў да мінулага поглядам наблізімся». Архіўныя дакументы і фатаграфіі, прысвечаныя гісторыі перыяду Вялікай Айчыннай вайны і пасляваеннага аднаўлення, выклікалі жывую цікавасць у прысутных.

Экскурсія працягнулася наведваннем чытальнай залы, дзе госці змаглі задаць архівістам пытанні, якія датычацца дакументаў і іх пошуку ў архіве.

У завяршэнні мерапрыемства ўдзельнікі экскурсіі пазнаёміліся з выставай найбольш цікавых архіўных дакументаў, якія адносяцца да перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Затым адбылася дэманстрацыя дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў і прысвечаным 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

 

1. Начальнік Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама А.М.Сталяроў і дырэктар архіва С.Л.Шараева падчас уступнай прамовы.
2. Прадстаўнікі працоўных калектываў Галоўнага ўпраўлення юстыцыі і аддзелаў прымусовага выканання ў фае ўстановы.
3. Наведванне архівасховішча ўдзельнікамі экскурсіі
4. Знаёмства з банэрнай выставай
5.Дэманстрацыя ўдзельнікам экскурсіі працэсу аблічбоўкі дакументаў.
6. Азнаямленне з выставай архіўных дакументаў.
7. Прагляд дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» ўдзельнікамі мерапрыемства.