Аб кінапаказе, арганізаваным Дзяржархівам Брэсцкай вобласці ў Галоўным статыстычным упраўленні Брэсцкай вобласці
2 мая 2025 года супрацоўнікі Дзяржархіва Брэсцкай вобласці арганізавалі для работнікаў Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Брэсцкай вобласці кінапаказ дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў. Перад паказам загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Галіна Калустава расказала прысутным пра цяжкія наступствы Вялікай Айчыннай вайны для Беларусі, нагадала пра асноўныя яе этапы; спынілася на гісторыі стварэння дакументальнага фільма.
У рамках мерапрыемства таксама была прадстаўлена падрыхтаваная Дзяржархівам Брэсцкай вобласці банэрная выстаўка архіўных дакументаў «Была вайна… Была перамога!».
![]() |
1. Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Галіна Калустава расказвае пра фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі» |
![]() |
2. Супрацоўнікі статупраўлення падчас кіналекторыя |
![]() |
3. Падчас прагляду фільма |
![]() |
4. Супрацоўнікі статупраўлення знаемяцца з выстаўкай архіўных дакументаў «Была вайна… Была перамога!» |