БДАМЛМ на адкрыцці выставы «Мастак на вайне. Мастак пра вайну. Мастак пасля вайны»
30 красавіка 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) у рамках святкавання 80-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне наведалі адкрыццё выставы «Мастак на вайне. Мастак пра вайну. Мастак пасля вайны» ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (далей – НММРБ).
На выставе прадстаўлены творы са збору Нацыяынальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Цэнтральнай постацю праекта з’яўляецца асоба мастака, яго ўласны погляд на ваенныя падзеі і пасляваенны час. Тут можна ўбачыць творы мастакоў, якія ваявалі на фронце і тых, чыё дзяцінтсва прыпала на ваенны час.
Для праекта адабраны рэдкія, невялікія па памерах замалёўкі 1941-1945 гадоў, яны адлюстроўваюць партрэты аднапалчан мастакоў, сюжэты сціплага побыту і рэдкага адпачынку, зруйнаваныя будынкі і пакінутыя населеныя пунткты. Асобным блокам прадстаўлены партрэты і аўтапартрэты мастакоў – удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Значную частку экспазіцыі складаюць работы пра жыццё пасляваеннага часу, аднаўленне краіны і гарадоў, маляўнічыя пейзажы роднага краю.
«Мастак на вайне. Мастак пра вайну. Мастак пасля вайны» – не проста важная падзея – напаімін пра вайну і моц мастацтва. Для работнікаў БДАМЛМ – гэта яшчэ і каштоўны вопыт, перададзены калегамі-экспазіцыянерамі, які дазваляе развіваць асабістыя веды аб прафесійным фарміраванні выстаў.
![]() |
1. Работнікі БДАМЛМ на адкрыцці выставы «Мастак на вайне. Мастак пра вайну. Мастак пасля вайны» |
![]() |
2. Падчас адкрыцця выставы ў НММРБ |
![]() |
3. Работнікі БДАМЛМ падчас наведвання выставы |
![]() |
4. Работнікі БДАМЛМ на адкрыцці выставы ў НММРБ |