Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных святкаванню 1 Мая
Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных святкаванню 1 Мая, і ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання кветак і вянкоў да брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан. Супрацоўнікі архіва ўшанавалі памяць усіх тых, хто аддаў свае жыцці за тое, каб мы маглі сёння спакойна жыць і працаваць на карысць сваёй Радзімы. На свяце Працы ўшаноўвалі прадстаўнікоў працоўных калектываў горада Гродна і лепшыя працоўныя дынастыі Гродзенскай вобласці, прайшоў «Забег міру», працавалі спартыўна-забаўляльныя і інтэрактыўныя пляцоўкі абласных арганізацый галіновых прафсаюзаў.
На фота: Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці на ўскладанні кветак.