Арганізацыя Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі дакументальнай выставы, прысвечанай Святу Працы

30 красавіка 2025г. Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана і размешчана ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь дакументальная выстава «Працоўнае заканадаўства на беларускіх землях у канцы XIX – пачатку ХХ ст»., прысвечаная Святу Працы.

Загадчыкам сектара навукова-даследчай, публікацыйнай і выставачнай дзейнасці Аксанай Зянько прадэманстраваны цыркуляры і інструкцыі Міністэрства гандлю і прамысловасці Расійскай імперыі, а таксама фабрычных інспектараў беларускіх губерняў, правілы ўнутранага працоўнага распарадку на прамысловых прадпрыемствах беларускіх гарадоў у канцы XIX – пачатку ХХ ст., разліковыя кніжкі рабочых.

Матэрыялы выставы падрыхтаваны намеснікам дырэктара НГА Беларусі Сяргеем Рындзіным.

 

1-5. На дакументальнай выставе
6. Дакументы Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі на выставе
7. Дакументы Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі на выставе
8. Экспазіцыя НГА Беларусі