Работнікі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел у Міжнародным круглым стале «Беларусь і паўночны захад Расіі: агульны шлях да Вялікай Перамогі (да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне)»
30 красавіка 2025 года работнікі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) прынялі ўдзел у Міжнародным круглым стале «Беларусь і паўночны захад Расіі: агульны шлях да Вялікай Перамогі (да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне)». Арганізатарамі навуковага форуму выступілі Вышэйшая школа грамадскіх навук ФГАОУ ВА «Санкт-Пецярбургскі політэхнічны універсітэт Пятра Вялікага», Полацкі дзяржаўны універсітэт імя Еўфрасінні Полацкай і НАРБ.
У рамках работы круглага стала былі заслуханы даклады па розных аспектах Вялікай Айчыннай вайны: баявых дзеяннях на франтах, акупацыйнай і знішчальнай палітыкі нацыстаў і іх памагатых, а таксама захаванню гістарычнай памяці.
Намеснік дырэктара НАРБ, к.г.н. С.В.Кулінок у сваім дакладзе асвятліў тэму «Закід нямецкай агентуры, падрыхтаванай на тэрыторыі Беларусі, у савецкі тыл і часткі Чырвонай Арміі ў гады Вялікай Айчыннай вайны». Загадчык аддзела публікацый НАРБ У.А Калабаева выступіла з паведамленнем «Да пытання аб ролі БШПР па арганізацыі культурна-асветніцкай дзейнасці партызан Беларусі». Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела публікацый НАРБ, к.г.н. В.Д.Селяменяў прадставіў даклад «Знішчэнне нацыстамі беларускіх вёсак». Вядучы архівіст гэтага ж аддзела А.С.Іваненка агучыў даклад на тэму «Часткі СПА Чырвонай Арміі ў барацьбе з УПА і Арміяй Краёвай: характарыстыка крыніц».
Акрамя работнікаў архіва, у мерапрыемстве з беларускага боку выступілі: прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай, к.г.н., дацэнт А.I.Корсак (даклад «Мемарыяльныя законы» Беларусі і Расіі: да пытання аб захаванні памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны»); вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтра ваеннай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, к.г.н., дацэнт А.А.Крыварот (даклад «Да пытання аб дзейнасці Азарыцкіх лагераў на тэрыторыі Беларусі»); старэйшы навуковы супрацоўнік Цэнтра ваеннай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі У.М.Надтачаеў (даклад «Ураджэнцы Паўночна-Заходняй акругі ў шэрагах партызанскага СМЕРШа»); старэйшы навуковы супрацоўнік Цэнтра ваеннай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, вядучы архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі НАРБ, к.г.н., дацэнт В.П.Гарматны (даклад «Дзейнасць разведкі партызанскай брыгады імя Я.М.Свярдлова на тэрыторыі Драгічынскага раёна»).
![]() |
1. Праграма міжнароднага круглага стала «Беларусь і паўночны захад Расіі: агульны шлях да Вялікай Перамогі (да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне)» |
![]() |
2. Удзельнікі міжнароднага круглага стала «Беларусь і паўночны захад Расіі: агульны шлях да Вялікай Перамогі (да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне)» |
![]() |
3. Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела публікацый НАРБ, к.г.н. В.Д.Селяменяў падчас свайго выступу з дакладам |