Дзень памяці прайшоў у Занальным дзяржаўным архіве ў г.Навагрудку

30 красавіка 2025г. ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку» прайшоў Дзень памяці, прысвечаны гераічнаму подзвігу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. З уступным словам да калектыву звярнулася дырэктар дзяржархіва А.С.Забелінская, якая падкрэсліла, што трагічныя падзеі вайны закранулі ў той ці іншай ступені кожную беларускую сям’ю, і сёння асабліва важна захаваць гістарычную праўду і памяць аб Вялікай Айчыннай вайне і перадаць іх наступным пакаленням. Ала Сцяпанаўна прадставіла стэндавую выставу «Памяці нашых блізкіх прысвячаецца…», якая расказвае пра лёсы сваякоў архівістаў – удзельнікаў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Дакументы, фотаздымкі, узнагароды – работнікі дзяржархіва прынялі самы актыўны ўдзел у падрыхтоўцы выставы і ў ходзе мерапрыемства кожны падзяліўся гісторыяй сваёй сям’і, звязанай з ваеннымі гадамі.

Напрыканцы Дня памяці быў арганізаваны прагляд дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

 

1. Выступае дырэктар дзяржархіва А.С.Забелінская.
2. Калектыў Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Навагрудку падчас мерапрыемства.