30 красавіка 2025 г.у Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці адкрылася выстава «Ад чырвонага банціка да чырвонага сцяга», прысвечаная святу Вясны і Працы
1 мая ў Беларусі адзначаецца Свята працы, усталяванае Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998г. №157 «Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь».
Майскае свята Вясны, якое мае тысячагадовую гісторыю і асацыюецца са святам дары дароў старажытнарымскай багіні ўрадлівасці Майі, набыло іншы сэнс у канцы XIX ст. і было звязана з самай масавай забастоўкай чыкагскіх рабочых у 1886г. у абарону сваіх сацыяльных правоў, якая скончылася трагічнымі падзеямі. У знак салідарнасці і ў памяць аб тым, што адбылося, у 1889г. у Парыжы на першым Кангрэсе II Інтэрнацыяналу 1мая быў заснаваны Сусветным Днём салідарнасці працоўных.
Выстава адлюстроўвае генезіс свята ад Дня салідарнасці працоўных да Свята працы ў артыкулах, вершах, закліках і ўспамінах, якія выходзілі на старонках мясцовых перыядычных выданняў з 1919 па 1960-я гг.
![]() |
![]() |
1, 2. Выстава «Ад чырвонага банціка да чырвонага сцяга» |
![]() |
3. Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці на адкрыцці выставы «Ад чырвонага банціка да чырвонага сцяга» |