30 красавіка 2025 г. у Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці адкрылася выстава «Ад чырвонага банціка да чырвонага сцяга», прысвечаная святу Вясны і Працы

1 мая ў Беларусі адзначаецца Свята працы, усталяванае Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26сакавіка 1998г. №157 «Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь».

Майскае свята Вясны, якое мае тысячагадовую гісторыю і асацыюецца са святам дары дароў старажытнарымскай багіні ўрадлівасці Майі, набыло іншы сэнс у канцы XIXст. і было звязана з самай масавай забастоўкай чыкагскіх рабочых у 1886г. у абарону сваіх сацыяльных правоў, якая скончылася трагічнымі падзеямі. У знак салідарнасці і ў памяць аб тым, што адбылося, у 1889г. у Парыжы на першым Кангрэсе II Інтэрнацыяналу 1мая быў заснаваны Сусветным Днём салідарнасці працоўных.

Выстава адлюстроўвае генезіс свята ад Дня салідарнасці працоўных да Свята працы ў артыкулах, вершах, закліках і ўспамінах, якія выходзілі на старонках мясцовых перыядычных выданняў з 1919 па 1960-я гг.

 

1,2. Выстава «Ад чырвонага банціка да чырвонага сцяга»
3. Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці на адкрыцці выставы «Ад чырвонага банціка да чырвонага сцяга»